Спадчына: Дзеткавічы
Серада, 24 Чэрвень 2026 09:47
2025 г. — 285 гадоў з часу пабудовы царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Дзеткавічы (Драгічынскі р-н; 1740), помніка народнага драўлянага дойлідства
Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з ХV ст. як сяленне Дзедкавічы ў Берасцейскім павеце Трокскага, а з 1566 г. Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сяленне з’яўлялася шляхецкай уласнасцю і спачатку належала роду Ельцоў, потым Рушчыц, затым Радавіцкіх. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дзеткавічы знаходзіліся ў складзе Кобрынскага павета Расійскай імперыі (спачатку ў Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гродзенскай губерніі). У 1921—1939 гг. сяленне знаходзілася ў складзе Зёлаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (Польшча), а з 1940 г. — у Антопальскім раёне (з 1959 г. — Драгічынскі) Брэсцкай вобласці.